Clover Club прадставілі "Пяць касцей"
Новы міні-альбом каманды гучыць вельмі актуальна, мяркуюць музыкі. Самі яны нічога не плануюць, а проста жывуць і граюць.
Гурт Clover Club прэзентуе на сайце Ultra-Music новы міні-альбом “Five Bones”. Пласцінку склалі 5 трэкаў, запісаныя ў апошні час. Музыкі лічаць працу актуальнай і кажуць, што нічога не плануюць, а проста жывуць і займаюцца тым, што прыносіць ім асалоду.
Ад нядаўняга часу квінтэт Clover Club пераўтварыўся ў квартэт: цяпер каманда гучыць без бас-гітары. Адпаведна, канцэртная праграма “Клаберамі” будзе пераасэнсоўвацца. Але якімі будуць будучыя песні, музыкі не ўяўляюць, маўляў, пакуль гэта “тэра-інкогніта”.