Clover Club прэзентуюць дэбютны кліп на песню “East China Shore” (відэа)

Мінскі індзі-гурт Clover Club прадстаўляе відэа-ілюстрацыю да песні “East China Shore”, якая ўвойдзе ў другі паўнафарматны альбом калектыву. Відэа мае фармат атмасфернага “роўд-муві”, а яго рэжысёрам стаў кіраўнік прадакшн-студыі Zvonka Павел Доўнар.
 

Па словах вакалісткі Clover Club Вольгі Цяшкевіч, якія перадае партал Ultra-music, “Песня “East China Shore” пра качэўнікаў, падарожнікаў. Яна пра тых, каму не сядзіцца на месцы і пра тых, хто заўсёды чакае іх вяртання”.


Здымкі кліпа праходзілі ў сталічным парку ў Драздах, на возеры Нарач, у танцавальнай студыі “Квартал” Юліі Шостак і ў фотастудыі.


Для Clover Club кліп “East China Shore” — дэбютная відэа-праца. Дарэчы, гурт, які атрымаў узнагароду за лепшы дэбют года на прэміі Еўрарадыё “Даём рады”, атрымаў права на ратацыю кліпа на ўкраінскім тэлеканале A1. Цяпер музыкі вядуць працу над другім паўнавартасным альбомам і абяцаюць, што ён будзе гатовы ў наступным годзе.

Паводле: ultra-music.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі