ЦВК сёння правядзе генеральную рэпетыцыю прэзідэнцкіх выбараў
Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі правядзе 5 кастрычніка генеральную рэпетыцыю прэзідэнцкіх выбараў. Паводле слоў старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай, мэта акцыі — праверыць сродкі сувязі, якія задзейнічаныя ва ўсіх выбарчых камісіях. Апошнія будуць па ланцужку перадаваць у Цэнтрвыбаркам дадзеныя пра колькасць выбарцаў, уключаных у спісы на кожным участку ды іншую інфармацыю.
Сёння Ярмошына выступіць з апошнім у гэтую кампанію відэазваротам.
Фота: БЕЛТА