Для рэзідэнцыі Лукашэнкі купяць відэакамераў на мільярд рублёў
У афіцыйных дакументах гэта называецца "адзін камплект абсталявання відэаназірання і сувязі".
Усталёўвацца сістэма будзе ў Палацы Незалежнасці на вуліцы Арлоўскай.
Адпаведная інфармацыя наконт тэндэру з'явілася на сайце дзяржзакупак. Паведамляецца, што таргі па выбары пастаўшчыка пройдуць па спрошчанай схеме.
Тэндэр быў адкрыты 17 чэрвеня. Таргі павінны адбыцца а 16-й гадзіне 8 ліпеня.