Джонсан: вайна ва Украіне можа працягнуцца да канца 2023 года

Джонсан: вайна ва Украіне можа працягнуцца да канца 2023 года

Вайна ва Украіне можа працягнуцца да канца 2023 года, заявіў прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Борыс Джонсан. Ён называе такую перспектыву "рэальнай верагоднасцю", паведамляе "Бі-Бі-Сі".

Джонсан не выключае магчымасці, што ў выніку Расія можа перамагчы ў вайне. "У Пуціна вялізная армія", — кажа ён. Але на сённяшні дзень расійскі прэзідэнт знаходзіцца ў "складанай палітычнай пазіцыі, паколькі ён дапусціў катастрафічную памылку". Прэм'ер падкрэсліў, што прэзідэнту РФ не ўдасца "зламіць дух украінскага народа". "У яго падобна не засталося іншага выйсця, акрамя як спрабаваць і далей вымотваць украінцаў бясконцымі артылерыйскімі абстрэламі", — дадаў Борыс Джонсан.

І сам Джонсан, і іншыя лідары краін Захаду заяўляюць, што вераць у перамогу Украіны.

22 красавіка ў Мінабароны Расіі расказалі пра свае новыя планы ў вайне супраць Украіны. Было заяўлена пра жаданне захапіць поўдзень Украіны і выйсці на Прыднястроўе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі