Дзяржаўнае рэгуляванне коштаў на цукар у Беларусі працягнулі да канца года

Дзяржаўнае рэгуляванне коштаў на цукар у Беларусі працягнулі да канца года

Беларускія ўлады працягнулі дзяржаўнае рэгуляванне коштаў на белы крышталічны цукар да канца 2020 года. Адпаведнае рашэнне ўзгадніла калегія ЕЭК.

Улады Беларусі могуць рэгуляваць кошты на цукар як на сацыяльна значны тавар не больш як 90 дзён на працягу аднаго года. Гэты тэрмін афіцыйны Мінск выкарыстоўвае з 1 студзеня па 3о сакавіка. 

Аднак са згоды Еўразійскай эканамічнай камісіі тэрмін можа быць падоўжаны. 

У сваім рашэнні калегія ЕЭК тлумачыць: "Падставай для ўвядзення дзяржаўнага цэнавага рэгулявання было пагаршэнне эфектыўнасці работы арганізацый цукровай галіны Беларусі з прычыны перавытворчасці белага цукру як у краінах Еўразійскага эканамічнай саюза, так і на сусветным рынку. Увядзенне гэтай меры дазволіла ліквідаваць негатыўны ўплыў дыспарытэту цэн на паказаны прадукт на ўнутраным рынку Беларусі і стабілізаваць сітуацыю па рэалізацыі цукру беларускіх вытворцаў".

У ЕЭК упэўненыя, што гэтае дзяржаўнае рэгуляванне коштаў на цукар не перашкаджае іншым дзяржавам ЕАЭС уваходзіць на беларускі рынак, "а таксама не прыводзіць да скарачэння колькасці суб'ектаў рынку ў цэлым"

Мінімальную рознічную цану ў 1,5 рубля за 1 кг цукру ў Беларусі ўвялі з 1 кастрычніка 2019 года — на 90 дзён. Сёлета гэая мера была падоўжаная. Крамы не могуць прадаваць яго танней.

Гэтая мера была выкліканая тым, што расійскі цукар прадаваўся танней за беларускі. 

Некалькі тыдняў таму былі арыштаваныя дырэктары ўсіх чатырох беларускіх цукровых заводаў — іх падазраюць у хабары і продажы цукру ў Расію па заніжаных коштах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі