Дзяржпамежкамітэт Беларусі атрымае 1,5 млн еўра на пабудову цэнтра для мігрантаў

Дзяржпамежкамітэт Беларусі атрымае 1,5 млн еўра на пабудову цэнтра для мігрантаў

Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі атрымае каля 1,5 млн еўра на ўдзел у праекце па будаўніцтве ў нашай краіне цэнтраў размяшчэння мігрантаў. Як вядома, яго будзе фінасаваць Еўрасаюз. Як заявіў старшыня Дзяржпамежкамітэта Анатоль Лапо, праект будзе запушчаны ў 2017 годзе. На атрыманыя ад ЕС грошы будзе пабудаваны будынак для ўтрымання затрыманых парушальнікаў мяжы. Месца, дзе яго ўзвядуць, яшчэ не вызначана.

"Гэта будзе памяшканне па тыпу звычайнага хостэла, дзе трэба стварыць неабходныя бытавыя ўмовы, — цытуе словы Лапо БЕЛТА. — Тут будуць праводзіць працу з мігрантамі па высвятленню мэты парушэння мяжы, вырашаць пытанні прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці, пры неабходнасці будзе аказвацца псіхалагічная дапамога".

Па гэтай жа праграме беларускія памежнікі атрымаюць "тэхнічныя сродкі для ўзмацнення мяжы".

Адзначаецца, што будаўніцтва і рэканструкцыя ў Беларусі цэнтраў для часовага размяшчэння мігрантаў стане адным з трох кампанентаў праекта па стварэнні міграцыйных цэнтраў. Ён фінансуецца Еўрасаюзам. Агулам на гэтыя мэты будзе выдаткавана 7 мільёнаў еўра. Пра гэты праект стала вядома ў сярэдзіне студзеня, калі з'явілася публікацыя ў нямецкай газецеа "Tageszeitung". Пасля наконт яго выказаліся беларускія афіцыйныя асобы.

Дзяржпамежкамітэт Беларусі атрымае 1,5 млн еўра на пабудову цэнтра для мігрантаў
Анатоль Лапо. Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі