Эрдаган абвінаваціў Расію ў гандлі нафтай "Ісламскай дзяржавы"
Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Эрдаган абвінаваціў Расію ў гандлі нафтай тэрарыстычнай "Ісламскай дзяржавы". Нібыта, Масква ўдзельнічае ў сістэме незаконных паставак нафты з радовішчаў у Сірыі, якія кантралююцца тэрарыстамі.
"У нас на руках ёсць доказы. Мы прадставім іх свету", — цытуе словы Эрдагана meduza.io. Аднак што гэта за доказы, ён не стаў удакладняць.
Як паведамляла Еўрарадыё, напярэдадні міністэрства абароны Расіі абвінаваціла Турцыю ў набыцці нафты ў тэрарыстычнай "Ісламскай дзяржавы". У інтэрнэт было выкладзенае адпаведнае відэа, была паказаная карта з маршрутамі калонаў грузавікоў з нафтай. Прэзідэнт Турцыі ў чарговы раз заявіў, што гэта няпраўда, у адваротным выпадку ён пойдзе ў адстаўку.
Фота: Reuters