ЕС збіраецца замарозіць рахункі кіраўнікоў "Раснафты" і "Газпрама"

Іх замежныя актывы будуць замарожаныя ў адказ на дзеянні Расіі ў Крыме. Акрамя таго, кіраўнікам найбуйнейшых дзяржкампаній будзе забаронены ўезд у ЕС, піша газета "Коммерсант".



Як паведамілі выданню еўрапейскія і амерыканскія дыпламатычныя крыніцы, агулам у спіс увайшлі 130 расійскіх чыноўнікаў і кіраўнікоў карпарацый.



Калі і па якой схеме будуць уведзеныя абмежаванні, незразумела. Пакуль яны датычацца Сечына і Мілера як фізічных асоб і не закранаюць дзейнасць кампаній, але пазней санкцыі могуць распаўсюдзіцца на замежныя праекты "Раснафты" і "Газпрама".



Прадстаўнік "Газпрама" заявіў "Коммерсанту", што ўвядзенне візавых санкцый супраць Аляксея Мілера "дапаможа бізнэсу еўрапейскіх авіякампаній: партнёры будуць лётаць да нас".



Фота — Bloomberg

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі