Эстонія прыдумала, што рабіць з беларускай падсанкцыйнай селітрай у сваіх партах

Эстонія / pixabay
Эстонія / pixabay

Эстонская гандлёва-сельскагаспадарчая палата прапанавала нацыяналізаваць аміячную селітру, якая захраслі ў партах, і скарыстаць яе па прызначэнні ў эстонскай сельскай гаспадарцы, паведамляе Baltic Times.

Паводле дадзеных палаты ў эстонскіх партах Мууга і Сіламяэ захраслі 69 тыс. тон угнаенняў. Тоны нітрату амонію не могуць пакінуць порт з-за санкцый. І чым даўжэй яны стаяць у порце, тым небяспечней робяцца. Менавіта такі груз стаў прычынай выбуху ў Бейруце ў 2020 годзе. Утылізаваць такое ўгнаенне складаней, даражэй і нашмат небяспечнейшае, чым проста прадаць.

Пры гэтым “захраслых” аб'ёмаў досыць, каб цэлы год сельская гаспадарка Эстоніі не мела патрэбу ў аміячнай селітры, піша эстонскае медыя ERR.

Палата прапануе размеркаваць аб'ёмы са складоў паміж эстонскімі гандлярамі ўгнаеннямі. Загваздка ў тым, што найбуйныя кампаніі ў Эстоніі ўсталявалі ўнутранае правіла, паводле якога яны не будуць гандляваць угнаеннямі расійскай ці беларускай вытворчасці. Таму палата прапануе іх нацыяналізаваць.

“Калі ўгнаенні, што захоўваюцца ў Сіламяэ і Муузе, будуць нацыяналізаваны, аператарам будзе лягчэй прадаваць іх на эстонскім рынку. Калі тавар абвешчаны дзяржаўным, то ўгнаенне можна прадаць, прыкладам, на аўкцыёне”, — пішуць журналісты эстонскага медыя.

Палата падкрасляе, што рашэнне пра вызваленне аміячнай салетры ад санкцый ці пра нацыяналізацыю запасаў павінна быць прынята як мага хутчэй. Бо ўгнаенні добра было б скарыстаць ужо ўвосень.

Пры гэтым цяпер аміячная салетра дастаўляецца ў Эстонію з краін, якія не падпадаюць пад санкцыі, па вельмі высокіх цэнах. Гэта адна з прычын таго, што ў палаце палічылі неразумным аб'яўляць угнаенне небяспечным адыходам і марнаваць сродкі на яго ўтылізацыю, калі можна выкарыстаць яго па прызначэнні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі