Харвацкі музыка выдаў шакаладную пласцінку
Gibonni лічыць, што шакалад ідэальна спалучаецца з яго музыкай.
Харвацкі музыка Gibonni выдаў "ядомы" вініл. Яго апошні сінгл "20th Century Man" выкананы ў выглядзе шакаладнай пласцінкі, паведамляюць zvuki.ru.
"Я чытаў, што шакалад утрымлівае гармоны шчасця і падвышае лібіда, так што гэта ідэальнае спалучэнне з музыкай, якую мы граем", — распавядае музыка журналістам.
У дыскаграфіі Златана Стыпішача (сапраўднае імя музыкі) 12 дыскаў. На прасторы Балканскіх краін ён лічыцца адным з самых уплывовых і вядомых рок-зорак.
Фота: zvuki.ru