Хочаш сабраць грошы на стартап праз IndieGoGo? Беларусь у чорным спісе!

Хочаш сабраць грошы на стартап праз IndieGoGo? Беларусь у чорным спісе!

Мінчук Яўген Шапашнікаў прыдумаў цікавы стартап, экачэлендж WalkForOak. Ідэя простая і крутая: калі чалавек праходзіць мільён крокаў хутчэй за сваіх сапернікаў, у яго гонар Яўген саджае дуб, насенне для якога прывёз са сваіх замежных падарожжаў.

"На распрацоўку такой праграмы для дзвюх платформ я вырашыў сабраць грошы краўдфандынгам, — распавядае Яўген Шапашнікаў. Прыкінуў, што $5000 за выняткам падаткаў павінна хапіць на абедзве (Android, iOS), і з арэндай сервера на год" , — распавядае Яўген.

Паколькі планавалася, што чэлендж будзе агульнасусветным, беларус паспрабаваў наладзіць збор сродкаў на Kickstarter і GoFundMe. Але нешта пайшло не так, даволі хутка Яўген высветліў, што Беларусь знаходзіцца ў чорных спісах сусветных краўдфандынгавых платформ! Рэгіструючы праект, там увогуле немагчыма ў якасці сваёй краіны пазначыць Беларусь!

З сітуацыі ёсць відавочнае выйсце: узяць у партнёры рэзідэнта краіны, якая не ўваходзіць у блэкліст. Але ў выпадку, калі кампанія атрымаецца паспяховай, менавіта гэты чалавек атрымае грошы. І тут пачынаюцца коўзкія пытанні даверу.

Яшчэ адна вялікая краўд-платформа, IndieGoGo, дазволіла выбраць Беларусь у якасці сваёй краіны і стварыць кампанію.

"Я запісаў і змантаваў промаролік з агучкай робатам, фотак апрацаваў, гісторыю праекта напісаў. Увогуле, тыдзень на гэта выдаткаваў", — распавядае Яўген.

Хочаш сабраць грошы на стартап праз IndieGoGo? Беларусь у чорным спісе!

Аднак праз чатыры дні Яўген заўважыў, што свой праект наведвае толькі ён. Іншыя наведванні не фіксуюцца.

"Я напісаў у сапорт — можа, чаго сам не актываваў. І прыходзіць мне адказ: “Ой, а як гэта вы змаглі запусціць кампанію з Беларусі? Ваша краіна ў чорным спісе, пад санкцыямі, неадкладна выдаліце ​​ўсё самі ўручную, інакш мы гэта зробім за вас”. Кажуць, нават калі цяпер хто-небудзь прафінансуе ваш праект, грошы вы ўсё роўна не атрымаеце".

Беларусь трапіла ў наступны спіс краін-ізгояў: The Balkans, Belarus, Burma, Cote D'Ivoire, Cuba, Congo, Iran, Iraq, Liberia, North Korea, Sudan, Syria, Zimbabwe.

Хочаш сабраць грошы на стартап праз IndieGoGo? Беларусь у чорным спісе!

У палове гэтых краін, хаця і з абмежаваннямі, але можна запускаць праекты. Напрыклад, толькі прыватныя, сацыяльныя ці накіраваныя на турызм. Распрацоўшчыкам з Беларусі нельга нічога. Зусім.

У выніку Яўген Шапашнікаў расчараваўся ў краўдфандынгу і вырашыў дзейнічаць іншым шляхам.

"Мабільная праграма будзе, але пазней, — распавядае ён Еўрарадыё. — Я знайшоў распрацоўшчыка, які гатовы зрабіць яе бясплатна, але гэта зойме больш часу. Ён збіраецца яе рабіць па выхадных".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі