ІП, які цудам выратаваўся з-пад падаючай пліты, не будзе прад’яўляць прэтэнзій

ІП, які цудам выратаваўся з-пад падаючай пліты, не будзе прад’яўляць прэтэнзій

Індывідуальны прадпрымальнік Аляксей Скерсь, які ў Віцебску цудам выратаваўся з-пад падаючай пліты, не будзе прад’яўляць нікому прэтэнзій. Пра гэта ён распавёў у каментары Еўрарадыё.

Здарэнне адбылося яшчэ 18 верасня каля аднаго з буйных гандлёвых цэнтраў. На запісы з камеры відэаназірання відаць, як малады чалавек паспеў заўважыць небяспеку і хутка пабег наперад, а ззаду ўпала пліта. Прадпрымальнік кажа, што ў гандлёвым цэнтры ён мае сваю "кропку". Магчыма, з-за гэтага ён і не будзе падаваць заяву. У Следчым камітэце кажуць, што паколькі няма заявы, то справу не распачыналі.

Высветлілася, што насамрэч упала не бетонная пліта, а пласт тынкоўкі. З фасаду будынка яго сарвала моцным ветрам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі