Калегія выбаршчыкаў абрала Дональда Трампа прэзідэнтам ЗША
Калегія выбаршчыкаў афіцыйна абрала Дональда Трампа прэзідэнтам ЗША, 45-м у гісторыі гэтай краіны. За Трампа прагаласавалі больш за 270 чальцоў калегіі — гэта неабходны мінімум для перамогі на выбарах. Як інфармуе "Бі-Бі-Сі", перамогу прадстаўніку Рэспубліканскай партыі забяспечыла галасаванне выбаршчыкаў ад штата Тэхас: 36 з 38 аддалі свае галасы за Дональда Трампа (яшчэ двое прагаласавалі за іншых кандыдатаў ад рэспубліканцаў).
Такім чынам, ніякіх неспадзяванак не адбылося. Як вядома, напярэдадні галасавання многіх выбаршчыкаў заклікалі аддаць галасы іншым кандыдатам. Але толькі нямногія гэта зрабілі.
Трамп пачне афіцыйна выконваць свае паўнамоцтвы з 20 студзеня 2017 года.