Каля Смаргоні Peugeot падчас абгону трапіў пад фуру (фота)
Каля Смаргоні Peugeot 406 падчас абгону трапіў пад фуру, якая стаяла на абочыне. Здарэнне адбылося каля 11-й гадзіны ў пятніцу, 18 лістапада, каля вёскі Арэхаўка. Кіроўца легкавіка атрымаў цяжкія траўмы і быў шпіталізаваны ў цэнтральную раённую бальніцу ў Смаргоні, знаходзіцца ў рэанімацыі, піша газета "Светлы шлях".
Фота: shliah.by