Камісіі ад банкаў: Пералічыць 4 купюры каштуе 20 тысяч рублёў!

20 тысяч рублёў за пералік чатырох купюр узялі ў касе "Прыёрбанка" з мінчука Віктара Краўчука.

"Мне трэба было пералічыць каля 600 тысяч рублёў наяўнымі на рахунак ІП у гэтым самым банку, — кажа Віктар. — За пералік грошай яны ўзялі 20 тысяч".

У банку пацвярджаюць: бяруць камісію за пералік грошай. Але не гавораць, чаму і з чым звязаная такая мера:

"Ёсць такая камісія, калі плаціце ў адрас юрыдычнай асобы ці прадпрымальніка. Там 3% ад сумы, мінімум 20 тысяч, максімум 100 тысяч".

Белінвестбанк з 4 траўня наогул бярэ камісію за аплату тэлефона — 15 тысяч, а 10 тысяч — за пералічэнне грошай на рахунак:

"Паведамляем, што ў адпаведнасці з рашэннем Праўлення ААТ "Белінвестбанк" з 4 траўня 2015 года ўступаюць у сілу змены ў Зборнік памераў платы (узнагароджанняў) за аперацыі, якія ажыццяўляюцца ААТ "Белінвестбанк" і якія прадугледжваюць спагнанне платы за ажыццяўленне:

- плацяжоў, прынятых наяўнымі ў касах банка, — 15 000 руб. (за кожны плацеж);

- пераводаў (пералічэнняў) з рахункаў — 10 000 руб. (за кожны плацеж)."

Выплаты не распаўсюджваюцца на аплату праз інтэрнэт-банкінг ці картку. У банку гэта тлумачаць "рашэннем праўлення" і дадаткова нічога не паведамляюць. У Нацбанку пакуль не патлумачылі, ці законныя такія камісіі і "ўзнагароджанні".

Фота: afp.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі