Кавалеўскі сказаў, чаму Пераходны кабінет не мае сувязі з расійскай апазіцыяй
Валерый Кавалеўскі
Аб'яднаны пераходны кабінет (АПК) не мае кантактаў ні з расійскімі ўладамі, ні з расійскай апазіцыяй. Пра гэта тг-каналу "Позірк" заявіў прадстаўнік АПК Валерый Кавалеўскі.
Дэмакратычныя сілы Расіі, па яго словах, дагэтуль не агучылі ясную пазіцыю наконт знешняй палітыкі РФ у дачыненнях з краінамі-суседзямі пасля дэмакратычных перамен.
"Мы не пачулі, што яны будуць гатовы цалкам спакойна ўспрымаць заявы любой з краін, ці гэта будзе Беларусь або Малдова, Украіна, Арменія, Азербайджан, аб намеры ўступіць у Еўрапейскі Саюз, NATO і г.д.", — сказаў Кавалеўскі.
У такіх умовах, на яго думку, немагчыма развіваць адносіны ніякім чынам.
Прадстаўнік АПК падкрэсліў, што няма сэнсу падтрымліваць палітычную сілу, якая працягне цяперашнюю імперскую палітыку РФ. "Мы не хочам мяняць шыла на мыла, падтрымліваць сілу, якая прыйдзе і будзе праводзіць такую ж агрэсіўную, незаконную палітыку, як гэта зараз робіць Пуцін", — патлумачыў ён.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.