King Crimson выклалі прэв'ю новага трэка (слухаць)

King Crimson апублікавалі прэв'ю новага трэка пад назвай "Venturing Unto Joy Pt. I". Гэты хвілінны інструментальны ўрывак — першы новы запіс брытанскіх прог-рокераў за апошнія 10 гадоў. Песня з'явілася падчас рэпетыцыі гурта ў лонданскай студыі Elstree Studios. Працавалі над ёй чацвёра з сямі ўдзельнікаў каманды: гітарыст Роберт Фрып, басіст Тоні Левін і бубначы Біл Рыфлін і Гэвін Харысан. У бліжэйшы час King Crimson дадуць некалькі канцэртаў у ЗША.

Паводле volna.afisha.ru

Фота: nicksalbumreviews.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі