Кіраўнік Еўрасавета прыедзе на мяжу Літвы і Беларусі

Кіраўнік Еўрасавета прыедзе на мяжу Літвы і Беларусі

Кіраўнік Еўрасавета Шарль Мішэль прыедзе на мяжу Літвы і Беларусі. Ён абмяркуе з прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседам праблему нелегальнай міграцыі. Візіт кіраўніка Еўрасавета запланаваны на 5 ліпеня, паведамляе прэс-служба Наўседы.

Адзначаецца, што пытанне "аховы знешніх межаў Еўрасаюза" будзе галоўным падчас перамоваў.

Сёлета з Беларусі ў Літву нелегальна перайшлі 822 чалавекі (большасць — з Іраку), гэта ў 10 разоў больш, чым за ўвесь мінулы год. Толькі за мінулыя суткі літоўскія памежнікі затрымалі 150 мігрантаў.

Літва ўзмацніла ахову мяжы з Беларуссю, ёй пачалі дапамагаць прадстаўнікі Еўрапейскага агенцтва аховы межаў і берагавой лініі Frontex.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі