Кніга Евы Вежнавец "Па што ідзеш, воўча?" — у шортлісце міжнароднай прэміі
![Святлана Курс (Ева Вежнавец) / фота з яе старонкі ў Фэйсбуку](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/kurs-1708.jpg.webp?itok=gxT3bXly)
Святлана Курс (Ева Вежнавец) / фота з яе старонкі ў Фэйсбуку
У шортліст Міжнароднай літаратурнай прэміі 2023 года за сучасную замежную прозу, упершыню перакладзеную на нямецкую мову, увашла кніга Евы Вежнавец (сапраўднае імя Святлана Курс) "Па што ідзеш, воўча?" у перакладзе Ціны Вюншман. Пра гэта ў сацсетках паведамляе жаночая выдавецкая ініцыятыва "Пфляўмбаўм".
Прэмію з 2009-га штогод прысуджае "Дом культуры свету" і фонд "Elementarteilchen". Аўтары-пераможцы атрымліваюць 20 000 еўра, перакладчыкі — 15 000 еўра.
На конкурс быў пададзены 151 твор, журы выбрала восем найлепшых. Пераможца прэміі будзе абвешчаны 9 верасня ў Гамбургу.
За кнігу "Па што ідзеш, воўча" Ева Вежнавец атрымала беларускую літаратрную прэмію Ежы Гедройця ў 2021 годзе. Еўрарадыё прадстаўляла аўдыяверсію рамана.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.