Кортні Лаў стала опернай спявачкай (аўдыё)
Удава Курта Кабэйна грае тынэйджара ў поп-оперы Тода Алманда.
Кортні Лаў стала опернай спявачкай. 8 студзеня ўдава Курта Кабэйна выканае адну з галоўных роляў у поп-оперы Тода Алманда "Kansas City Choir Boy". Сюжэт оперы раскрываецца галоўным чынам у тэксце арый. Лаў грае Афіну, спявачку-тынэйджара, якая пакідае свайго хлопца ў Канзас-Сіці і ў пошуках славы выпраўляецца ў Н'ю-Ёрк. Калі ён едзе за ёй, апынаецца, што дзяўчына ўжо паддалася спакусе і парокам вялікага горада.
Кортні з невялікім аптымізмам гаворыць пра шанцы оперы на поспех, але адзначае, што заўсёды хацела паспрабаваць сябе ў якасці артысткі музычнага тэатра.
Паводле www.rollingstone.ru
Фота: alt-sector.net