Культарганізатара Палаца дзяцей і моладзі затрымалі ў чарзе да лекара

Культарганізатара Палаца дзяцей і моладзі затрымалі ў чарзе да лекара

У Мінску затрымалі 43-гадовага Андрэя Акушку — культарганізатара, які працуе ў Палацы дзяцей і моладзі. 

Зранку 15 верасня ў яго кватэры адбыўся ператрус, падчас якога канфіскавалі тэхніку, пішуць праваабаронцы "Вясны". 

У паказаннях міліцыянтаў гаворыцца, што затрымалі Акушку па падазрэнні ва ўдзеле ў "дэструктыўных тэлеграм-каналах". У кабінеце Цэнтральнага РУУСа, куды яго прывезлі для "праверкі" па факце гэтага "правапарушэння", Акушка нібыта "пачаў гучна крычаць і кідаць пісьмовыя прыналежнасці на падлогу". 

Міліцыянты склалі на Акушку пратакол за дробнае хуліганства. 16 верасня яго справу разглядаў суддзя Дзмітрый Карсюк

На судзе Акушка расказаў, што пасля ператрусу і гутаркі ў РУУСе яго адпусцілі дадому. У яго была высокая тэмпература, таму ён пайшоў да лекара ў паліклініку. Але пакуль ён сядзеў у чарзе з падазрэннем на кавід, да яго прыйшлі міліцыянты і прапанавалі праехаць з імі падпісаць некалькі дакументаў. Так з чаргі да доктара мінчук трапіў на суд. 

Яго асудзілі на 13 сутак арышту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі