Лені Кравіц прэзентаваў альбом "Strut"
Музыка кажа, што ён перадае сапраўдны дух рок-н-рола і ў ім ёсць душа.
Лені Кравіц выпусціў альбом "Strut". 10-я па ліку кружэлка ў дыскаграфіі амекрыканскага музыкі "перадае сапраўдны дух рок-н-рола, яна такая ж грубая, у яе ёсць душа" - менавіта такімі эпітэтамі характаразуе Кравіц сваю новую працу.
Практычна, як заўсёды, падчас запісу кружэлкі Лені Кравіц сам сыграў на ўсіх інструментах, а таксама самастойна спрадзюсаваў яе. Лонгплэй складаюць 12 трэкаў і два бонусы, якія ўяўляюць сабой мікс фанку і рытм-н-блюза.
У сярэдзіне кастрычніка Лені Кравіц распачне еўрапейскую частку свайго сусветнага туру ў патрымку альбома. У яго межах музыка выступіць у "Мінск-Арэне". Канцэрт пройдзе 1 лістапада.
Даведкі па тэлефонах: (029) 716-11-77, (29) 3-405-106
Квіткі можна набыць на сайтах бітетных аператараў.
Фота: www.maxazine.nl