Ліпавыя грамадскія слуханні: як другі блок БелАЭС атрымае ліцэнзію па бяспецы

БелАЭС

БелАЭС / Еўрарадыё

Дзяржатамнагляд плануе правесці 8 верасня грамадскія слуханні перад выдачай ліцэнзіі на прамысловую эксплуатацыю другога энергаблока БелАЭС. Фармальна без гэтага паўнавартасна запускаць блок нельга.

У нармальным свеце грамадскасць такім чынам можа ўплываць на рашэнне аб ліцэнзіі. Але ў Беларусі гэта немагчыма, лічыць каардынатарка антыядзернага напрамку “Экадома” і ўдзельніца Беларускай антыядзернай кампаніі Ірына Сухій.

На практыцы грамадскія слуханні застаюцца толькі фарсам, фармальнасцю. Падобную сітуацыю мы бачылі на грамадскіх слуханнях аб ліцэнзіі для першага блока БелАЭС, калі яшчэ Беларусь не выйшла з Орхускай канвенцыі, — кажа Сухій. —  “Грамадскія слуханні” здаровага чалавека — гэта калі дзяржава слухае грамадскасць. А ў нас слуханні курца, дзе грамадскасць павінна слухаць тое, што ёй скажуць дзяржорганы. Як звычайна, у Беларусі ўсё перавернута з ног на галаву. Гэта прыводзіць да стварэння фальшывага ўяўлення аб наяўнасці публічнай дыскусіі, магчымасці ўплываць на прыняцце рашэнняў, тады як пры існым рэжыме гэта вельмі далёка ад праўды. Рэальныя рашэнні, на жаль, залежаць ад асабістых інтарэсаў і загадаў Крамля.

 

Дзяржатамнагляд ужо казаў, што нікога не паслухае

У Беларусі ўжо былі слуханні наконт БелАЭС 30 красавіка 2021 года. Тады гучала пытанне, ці могуць звычайныя людзі на нешта паўплываць такім чынам. Дзяржатамнагляд адказаў, што слуханні “з'яўляюцца элементам інфармавання грамадскасці аб тым, як арганізаваны і рэалізаваны ўстаноўленыя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь працэдуры ў рамках ліцэнзавання эксплуатацыі энергаблока № 1 Беларускай АЭС”. То-бок сціслы адказ — не.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі