Літва, Латвія, Польшча, Украіна: суседзі Беларусі зачынілі межы і ўвялі карантын
Reuters
Літва, Латвія, Польшча, Украіна ўвялі карантын з-за коронавируса і закрываюць мяжы. Адкрытай засталася толькі мяжа Беларусі з Расіяй.
Апошняй аб закрыцці мяжы для замежнікаў абвясціла ўвечары 14 сакавіка Літва (8 заражаных COVID-19 на раніцу 15 сакавіка), перадае Delfi. Ўезд у краіну замежнікам стане немагчымым з 00:00 панядзелка, 16 сакавіка. Па ўсёй краіне адменены ўсе масавыя мерапрыемствы, зачыняюцца навучальныя ўстановы, кафэ, рэстараны (еду навынас прадаваць можна). Адкрытымі застануцца толькі харчовыя рынкі і крамы, аптэкі і ветэрынарныя клінікі. У шпіталях адмяняюцца планавыя аперацыі, гасцініцы абавязалі прымаць людзей на каранцін з наступнай дзяржаўнай кампенсацыяй за гэта.
За невыкананне патрабаванняў каранціну пагражае адміністрацыйная і крымінальная адказнасць.
Латвія (26 заражаных) закрывае мяжу з 00:00 17 сакавіка па 14 красавіка: спыняюцца ўсе міжнародныя пасажырскія перавозкі (авіязносіны, чыгуначные, паромныя і па аўтамабільных дарогах). Закрыты ўезд замежнікам. Перамяшчэнне па краіне на прыватных аўтамабілях па-ранейшаму застаецца магчымым. Усе грузавыя перавозкі захоўваюцца ў ранейшым аб'ёме.
Таксама ў краіне адмяняюцца масавыя мерапрыемствы (акрамя неарганізаваных з удзелам не больш за 50 чалавек), зачыняюцца школы і ВНУ. У дзіцячых садках будуць працаваць дзяжурныя групы, каб супрацоўнікі аператыўных службаў, у якіх ёсць маленькія дзеці, маглі працягваць працу.
Украіна (3 заражаных) закрывае мяжу з Беларуссю з 00:00 16 сакавіка. На працягу мінімум двух тыдняў забараняецца ўезд ва Ўкраіну замежнікаў і асоб без грамадзянства, у тым ліку ў рамках транзітнага праезду. У краіне ўведзены каранцін.
Польшча (103 заражаных) першай з суседзяў Беларусі закрыла свае межы. З 13 сакавіка мінімум на 10 дзён забаронены ўезд у Польшчу замежных грамадзян. З сённяшняга дня, 15 сакавіка, Польшча закрыла памежны рух на мяжы з Беларуссю, спынены міжнародныя авія- і чыгуначныя зносіны, у тым ліку транзітны праезд.
У Польшчы таксама ўведзены каранцін з-за каранавіруса.
Раней МЗС Беларусі апублікаваў тэлефоны консулаў беларускіх пасольстваў:
Польшча: +48 694 459 554
Літва: +370 699 59 434
Латвія: +371 6732 53 21
Украіна: +38 050 406 23 30
Эстонія: +372 580 14 707
Расія: + 7 495 777 66 44
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.