Літва спыняе супрацу з Беларуссю па бесперабойным пропуску транспарту

Мяжа з Літвой / t.me/gpkgovby
Мяжа з Літвой / t.me/gpkgovby

Літва спыняе ўзаемадзеянне з Беларуссю па бесперабойным пропуску транспарту праз мяжу і павелічэнні прапускной здольнасці аўтадарожных пунктаў пропуску, паведамляе Памежны камітэт Беларусі.

Гаворыцца, што Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы прыняла рашэнне ў аднабаковым парадку. Літва спыняе супрацу не толькі з беларускімі памежнікамі, але і з мытнікамі.

Супраца вялася на падставе пагаднення, падпісанага бакамі 4 лістапада 2019 года.

Як распавядала Еўрарадыё, днямі Літва спыніла дзейнасць чыгуначнага пераходу Стасілас — Беняконі на мяжы з Беларуссю. Цяпер грузавыя цягнікі будуць перасякаць мяжу з Літвой толькі ў пункце Кяна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі