"Ліверпуль" саступіў лідарства ў англійскай прэм'ер-лізе "Манчэстар Сіці"
"Ліверпуль" саступіў лідарства ў англійскай прэм'ер-лізе "Манчэстар Сіці". Каманда Юргена Клопа ў чарговы раз згуляла ўнічыю, на гэты раз у гасцях з "Эвертанам" (0:0). А вось "МС" таксама ў гасцях выйграў у "Борнмута" (1:0). У "Манчэстар Сіці" цяпер 71 ачко, у "Ліверпуля" — 70.
У наступным туры "МС" прымае "Уотфард", а "Ліверпуль" — "Бёрнлі". Агулам каманды яшчэ правядуць па 9 матчаў і ўсё можа змяніцца.