Лукашэнка назваў умовы для вываду вагнераўцаў з Беларусі

Інструктар-вагнеравец з беларускім вайскоўцам / прэс-служба Мінабароны

Інструктар-вагнеравец з беларускім вайскоўцам / прэс-служба Мінабароны

Патрабаванні вывесці вагнераўцаў з Беларусі Лукашэнка лічыць неабгрунтаванымі і дурнымі. Пра гэта ён заявіў на пасяджэнні Савета бяспекі, перадае БЕЛТА.

Раней кіраўніцтва Польшчы і краін Балтыі запатрабавалі вывесці з Беларусі вагнераўцаў. Пры гэтым польскае кіраўніцтва казала, што гэты крок можа стаць падставай для адкрыцця зачыненых памежных пераходаў.

У адказ Лукашэнка назваў свае ўмовы: "Адказ просты: ні ў Польшчы, ні ў Літве, ні ў іншых краінах Балтыі не павінна быць ніводнага замежнага вайскоўца. Тады можна і нам выстаўляць прэтэнзіі з нагоды прысутнасці тут вайскоўцаў з іншых краін. А пакуль гэта неабгрунтаваныя і дурныя патрабаванні (нават не просьбы і прапановы, а патрабаванні)".

Між тым ужо з'яўляліся паведамленні, што частка вагнераўцаў пакінула Беларусь.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі