Лукашэнка прыйдзе на закрыццё сесіі Палаты прадстаўнікоў

Лукашэнка прыйдзе на закрыццё сесіі Палаты прадстаўнікоў

Аляксандр Лукашэнка плануе паўдзельнічаць у заключным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў пятага склікання. Пра гэта ён паведаміў сёння на сустрэчы са старшынёй парламента Уладзімірам Андрэйчанкам, перадае БЕЛТА.

Кіраўнік Беларусі заявіў, што хоча на гэтым пасяджэнні абмеркаваць з дэпутатамі надзённыя праблемы. Лукашэнка заклікаў Андрэйчанку падключаць дэпутатаў да вырашэння актуальных праблемаў, нягледзячы на ​​тое што цяперашні склад парламента сёлета завяршае сваю працу. Па словах Лукашэнкі, дэпутаты мусяць завяршыць пачатае ў заканадаўчай дзейнасці і прыняць неабходныя краіне дакументы.

Разам з тым кіраўнік дзяржавы паведаміў, парламент заўсёды быў своеасаблівай школай кадраў. "Людзі тут на працягу чатырох гадоў атрымліваюць вельмі моцную падрыхтоўку. Страціць такі кадравы патэнцыял недазваляльна", — падкрэсліў Лукашэнка. Найбольш здольных, прафесійна адораных парламентароў пасля завяршэння дэпутацкіх паўнамоцтваў ён прапанаваў прыцягваць у народную гаспадарку, у органы кіравання і г.д.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі