Лукашэнка заявіў, што не хапае нармальных кіраўнікоў для прадпрыемстваў
9 лютага на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі абмеркавалі ўкараненне ў нашай кране механізму даверанага кіравання прадпрыемствамі як маёмаснымі комплексамі. Урад падрыхтаваў адпаведны праект указу. Лукашэнка ў пачатку нарады зрабіў заўвагу, што прапануецца занадта шмат навацый, а праз паўгода даводзіцца "рэзаць праекты заканадаўчых актаў, таму што яны не адпавядаюць патрабаванням сённяшняга жыцця".
Лукашэнка папярэдзіў пра патэнцыйную магчымасць злоўжыванняў пры прызначэнні рознага роду кіраўнікоў. Паводле яго слоў, нельга дапусціць, каб іх дзейнасць на практыцы ператваралася ў спробы рэйдэрскіх захопаў. "Колькі ў нас кіраўнікі выратавалі стратных прадпрыемстваў? — цытуе словы кіраўніка дзяржавы БЕЛТА. — Я на сваёй памяці гэтага не памятаю. Таму мяне хвалюе, ці трэба наогул у гэта ўлазіць?".
Аляксандр Лукашэнка прапанаваў ураду пры рэгуляванні тых ці іншых працэсаў арыентавацца на жыццёвыя рэаліі. Таксама ён наракаў, што на сённяшні дзень праблема знайсці нармальных кіраўнікоў на прадпрыемствы.