Лявон Вольскі выступіць на “Вольным паветры” з "сяброўскім прыветам"

“Гэта будзе сяброўскае прывітанне “Вольнаму паветру” і добрым людзям, якія яго ладзяць і наведваюць", — каментуе Еўрарадыё дырэктар “Крамбамбулі” Ганна Вольская. Ганна падкрэслівае, што музыкі не рыхтуюць да фэсту нейкі адмысловы сэт. Дуэт сыграе на верхняй сцэне фестываля цягам 20 хвілін.

Паслухаць паўнавартасны канцэрт “Крамбамбулі” можна будзе на наступны дзень — 25 жніўня ў Дудутках. Гурт выступіць на фэсце “Млын”. Канцэрт пачнецца а 16 гадзіне.

Нагадаем, гэта будзе першы вялікі канцэрт гурта Лявона Вольскага за апошнія 3 гады. Дагэтуль забарона выступаў "Крамбамбулі" тлумачылася т.з. "чорнымі спісамі".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі