Мадрыдскі "Рэал" звольніў галоўнага трэнера

Мадрыдскі "Рэал" звольніў галоўнага трэнера

Мадрыдскі "Рэал" звольніў Хулена Лапетэгі з пасады галоўнага трэнера, паведамляе БЕЛТА. Часовым выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера будзе Сант'яга Салары — цяпер ён узначальвае "Кастылію", моладзевую каманду "Рэала". 

Кіраўніцтва клуба палічыла, што каманда паказвае вынікі, несувымерныя з узроўнем гульцоў, восем з якіх намінаваныя на "Залаты мяч". Нагадаем, што 28 кастрычніка мадрыдская каманда прайграла "Барселоне" з лікам 1:5.

52-гадовы Лапетэгі падпісаў кантракт з "Рэалам" у чэрвені. Да таго ён трэніраваў зборную Іспаніі, прычым развітанне з камандай суправаджалася скандалам. Спецыяліста звольнілі пасля таго, як даведаліся, што ён таемна вядзе перамовы пра пераход у "Рэал".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі