Магілёўскія ўлады не дазволілі правесці “Марш пераможцаў”

У Магілёве чыноўнікі не дазволілі правядзенне “Маршу пераможцаў”. Ініцыятары хацелі сабрацца на плошчы Леніна ў дзень прэзідэнцкіх выбараў — 11 кастрычніка.

У сваім адказе прадстаўнікі мясцовых уладаў патлумачылі, што згаданае месца для правядзення масавага мерапрыемства не вызначана гарвыканкамам. Усе падобнага кшталту маршы мусяць адбывацца на стадыёне “Хімік”, па вуліцы Чалюскінцаў, што на ўскрайку горада.

Адзначым, што заяўку на правядзенне вулічнай акцыі падаваў грамадскі актывіст Аляксей Паўлоўскі. У яго падтрымку падпісалася 144 чалавекі. Паўлоўскі лічыць, што "ўжо і так усё ясна, хто пераможа на выбарах", і таму гэтую перамогу варта адзначыць святочна — маршам па цэнтральнай плошчы горада.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі