Макей: Я б заклікаў не турбавацца нікому, што будуць санкцыі

Макей: Я б заклікаў не турбавацца нікому, што будуць санкцыі

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей на прэс-канферэнцыі ў Маскве пасля сустрэчы ў МЗС РФ заявіў, што нашай краіне ўдасца вытрымаць заходнія санкцыі пры падтрымцы "саюзнікаў і партнёраў".

"Я б заклікаў не турбавацца нікога наконт таго, што будуць санкцыі, цытуе словы Макея БЕЛТА. — Так, мы разумеем, што гэта будзе ствараць пэўныя цяжкасці для кіраўніцтва Беларусі... Мы выстаім. У нас выпрацаваны канкрэтны пакет мер у адказ...".

Міністр падкрэсліў, што ўлады Беларусі будуць рабіць усё магчымае, каб для грамадзян наступствы ад увядзення санкцый з боку ЕС і ЗША былі мінімальныя. Ён нагадаў, што "днямі будзе абмяркоўвацца чарговы пакет [санкцый]".

Чакаецца, што чацвёрты пакет санкцый ЕС будзе прыняты 21 чэрвеня на саміце міністраў замежных спраў краін ЕС. Сектаральныя санкцыі ўваходзяць у пяты пакет. На наступным тыдні чакаюцца і новыя санкцыі ЗША. Захад уводзіць санкцыі супраць уладаў Беларусі за фальсіфікацыю выбараў 2020 года, масавыя парушэнні правоў чалавека, за наўянасць паўтысячы палітвязняў (у Мінску заяўляюць, што палітзняволеных у Беларусі няма), а цяпер яшчэ і за інцыдэнт з самалётам Ryanair у Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі