Маладых іранцаў арыштавалі за "распаўсюджанне шчасця"
Тры хлопцы і тры дзяўчыны парушылі законы Ірана, зняўшыся ў сусветным флэшмобе пад песню Фарэла Уільямса "Happy".
Шасцёра іранцаў арыштаваныя за ўдзел у сусветным флэшмобе пад песню Фарэла Уільямса "Happy". Яны будуць знаходзіцца за кратамі цягам года і атрымаюць 91 удар плёткай.
Гэтыя людз і зняліся ў роліку "Happy We are from Tehran", які за 6 месяцаў пасля публікацыі сабраў больш за мільён праглядаў. У кліпе дзяўчаты былі з непакрытымі галовамі і танцавалі з мужчынамі.
У траўні ўдзельнікі флэшмоба былі арыштаваныя за парушэнне ісламскіх законаў, паводле якіх жанчынам забаронена з'яўляцца ў грамадскіх месцах без хіджаба і танцаваць з мужчынамі. Пазней арыштаваныя ўзялі ўдзел у праграме на мясцовым тэлебачанні і распавялі, што іх падманулі падчас праслухоўвання і знялі без згоды.
Адвакат затрыманых кажа, што прысуды па справе могуцьбыць адтэрмінаваныя на тры гады. І калі іранцы цягам гэтага часу не парушаць законы краіны паўторна, то ў турму не патрапяць.
Аўтар флэшмоба музыка Фарэл Уільямс напісаў у Фэйсбуку, што "вельмі шкада, што гэтых дзяцей арыштавалі за тое, што яны спрабавалі распаўсюджваць шчасце".
Нагадаем, флэшмоб мае дабрачынны характар, яго мэта — збор грошай на гуманітарную дзейнасць па ўсім свеце. Для ўдзелу ў акцыі трэба зняць сваю версію кліпа на песню "Happy" і паказаць, што робіць аўтараў роліка па-сапраўднаму шчаслівымі.
У флэшмоюе ўзялі ўдзел найбуйнешыя гарады свету, у тым ліку, і Мінск.
Паводле music.com.ua