Чаму прамежкавыя выбары ў ЗША прымусілі Трампа засумаваць

Трамп на вечарыне ў гонар прамежкавых выбараў у сваім асабняку ў Фларыдзе / The New York Times
Трамп на вечарыне ў гонар прамежкавых выбараў у сваім асабняку ў Фларыдзе / The New York Times

Прамежкавыя выбары ў ЗША прайшлі 8 лістапада, але дагэтуль няма канчатковых вынікаў. І гэта ўжо навіна: многія чакалі, што ў той жа вечар стане відавочны пераход Кангрэса пад упэўнены кантроль рэспубліканцаў... але нешта пайшло не так.
 

Барацьба за кожнае месца

Напярэдадні прамежкавых выбараў і апытанні, і эксперты прадказвалі пераход абедзвюх палат Кангрэса пад кантроль "рэспубліканцаў". Многія нават казалі пра "чырвоную хвалю" (колер рэспубліканцаў – чырвоны, дэмакратаў – сіні) — гэта значыць чакалі прыкметную перавагу ў бок гэтай партыі. Аднак дэмакраты далі бой — і, як аказалася, нават больш паспяховы, чым планавалі.

Почему промежуточные выборы в США заставили Трампа грустить
Размеркаванне месцаў у Сенаце па дадзеных на апоўдні 10 лістапада / Goggle/The Associated Press

Па некаторых акругах розніца паміж кандыдатамі вылічаецца літаральна тысячамі галасоў. Як піша Washington Post, на канчатковае падвядзенне вынікаў і пералік можа спатрэбіцца да некалькіх тыдняў. Пры гэтым не выключаныя другія туры: напрыклад, такі ўжо гарантаваны ў штаце Джорджыя, ён пройдзе толькі 6 снежня.


Трамп у пройгрышы

Хоць Рэспубліканская партыя і перамагае на выбарах, яе нефармальны лідар Дональд Трамп — галоўны з тых, хто прайграў. Амаль усе кандыдаты, каго ён "працягнуў" на партыйных праймерыз і актыўна падтрымліваў, прайграюць у гонцы.

Пройгрыш — і па іншых пытаннях, важных для"трампістаў". Напрыклад, па праве на аборт: у некалькіх штатах яго зараз вырашылі прапісваць у канстытуцыях, гэта значыць "чырвоныя" прайгралі. Ці, напрыклад, у выбарах дзяржсакратароў Штатаў — у асноўным гэта дэмакраты. А менавіта дзяржсакратар або губернатар тэарэтычна могуць аспрэчыць вынікі прэзідэнцкіх выбараў на "сваёй тэрыторыі" — гэта значыць зрабіць тое, што ў 2020-м спрабаваў ініцыяваць Трамп, які тады прайграў.

Почему промежуточные выборы в США заставили Трампа грустить
"Ці змогуць рэспубліканцы сабраць усю партыю назад?"- пішуць аўтары New York Post, абыгрываючы верш пра Шаўтуна-Баўтуна

Трамп абяцаў зрабіць "важную заяву" 15 лістапада і многія чакаюць, што гэта будзе абвяшчэнне намеру ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах 2024-га, але цяпер, як піша той жа WP, нават яго дарадцы імкнуцца пераканаць экс-прэзідэнта пачакаць, улічваючы не да канца ясныя палітычныя перспектывы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі