Міхаіла Жураўкова знялі з пасады міністра, пакуль ён быў у адпачынку
Міхаіл Жураўкоў пазбавіўся пасады міністра адукацыі падчас свайго чарговага адпачынку, пішуць "Беларускія навіны". Па звестках журналістаў, Жураўкоў цяпер адпачывае па-за межамі Беларусі.
Як паведамлялася раней, 15 снежня Аляксандр Лукашэнка правёў шэраг новых прызначэнняў. У тым ліку ён прызначыў міністрам адукацыі Ігара Карпенку — намесніка старшыні Мінгарвыканкама і лідара Камуністычнай партыі Беларусі.
Паведамляецца, што віцэ-прэм'ер Наталля Качанава прадставіла новага кіраўніка Міністэрству адукацыі ўжо сёння.