Мінабароны Расіі: Штурман збітага Су-24 жывы, другі пілот загінуў
Штурман, які знаходзіўся на борце збітага расійскага Су-24, дастаўлены на базу ваенна-паветраных сіл Расіі ў сірыйскай правінцыі Латакія. Пра гэта заявіў міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу. Па яго словах штурман “жывы і здаровы”.
Як паведамляе meduza.io са спасылкай на расійскія СМІ, аперацыя па выратаванні лётчыка была завершаная ў 3.40 па маскоўскім часе.
Расійскі самалёт Су-24 быў збіты знішчальнікамі ВПС Турцыі 24 лістапада. Турэцкія ўлады сцвярджаюць, што самалёт парушыў паветраную прастору краіны. Расійскі бок настойвае, што самалёт быў у паветранай прасторы Сірыі.
На борце было два члены экіпажу. Адзін пілот загінуў, другі трапіў на тэрыторыю, дзе знаходзіліся сірыйскія туркмены. Раніцай 25 лістапада выжылага пілота змаглі даставіць на расійскую базу.