Мост у Наваполацку зачынілі для праезду цяжкага транспарту

Мост у Наваполацку зачынілі для праезду цяжкага транспарту

У Наваполацку для праезду цяжкага транспарту зачынілі Калінінскі мост праз Дзвіну. Кіроўцы астатніх аўтамабіляў мусяць трымацца дыстанцыі ў 70 метраў, перадае тэлеканал АНТ.

Паведамляецца, што на мосце з'явіліся расколіны шырынёй каля 0,3 мм. Яны ідуць папярок моста. На думку спецыялістаў, канструкцыя не абрынецца, але ёй неабходны складаны рамонт. Па іх словах, праблема палягае ў тэхналогіі: звонку мост мае жалезабетонную канструкцыю, арміраваную сталлю, а ўсярэдзіне ён пусты.

Гэты "каробчаты метад будаўніцтва" быў вынайдзены ў Савецкім Саюзе. У Беларусі пяць такіх мастоў, і ўсе яны маюць расколіны. 

Самы вядомы — мост праз Прыпяць у Жыткавіцкім раёне: яго на год цалкам закрылі для руху. Мост праз Бярэзіну каля Бабруйска рэканструявалі. На мосце праз Сож у Гомелі ўвялі абмежаванні па грузападымальнасці транспарту. Ёсць пэўныя праблемы і ў гарадскога моста ў Бабруйску.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі