Мытня не прапусціла за мяжу раман Віктара Марціновіча "Рэвалюцыя"

Мытня не прапусціла за мяжу раман Віктара Марціновіча "Рэвалюцыя"

Беларуская мытня не прапусціла за заходнюю мяжу раман Віктара Марціновіча "Рэвалюцыя". У інтэрнэт-краме knihi.by кажуць, што за мінулую восень было пяць выпадкаў, калі пасылкі з "Рэвалюцыяй" проста не выпускалі з краіны. Праўда, выпадкаў, калі раман Марціновіча ўсё ж трапляў да пакупнікоў, было ўдвая больш. 

Пра такую ж праблему з пасылкамі за мяжу ад symbal.by расказаў на пачатку прадпрымальнік Павел Белавус. У яго мытня за тры месяцы без тлумачэння прычын затрымала каля 200 пасылак.

Чым мытні не спадабаўся раман Віктар Марціновіча "Рэвалюцыя", зразумець цяжка. Хіба што назвай. У самой жа кнізе дзеянне адбываецца ў Маскве і да беларускіх падзеяў 2020 года не мае аніякага дачынення.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі