На аўторак, 27 снежня, у Беларусі абяцаюць моцны вецер, мокры снег і дождж

На аўторак, 27 снежня, у Беларусі абяцаюць моцны вецер, мокры снег і дождж

27 снежня ў Беларусі абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі. Прычынай называецца моцны вецер, піша БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У аўторак чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Сіноптыкі прагназуюць мокры снег і дождж, на асобных участках дарог — галалёдзіцу.

Вецер будзе заходнім 6-11 метраў за секунду, парывамі ​​да 14 метраў за секунду. Уначы па захадзе, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі магчымыя парывы ветру ​​да 15-20 метраў за секунду. Па Брэстчыне і Гродзеншчыне парывы ветру будуць сягаць ​​да 22 метраў за секунду.

На працягу сутак тэмпература паветра складзе ад 1 градуса марозу да 4 градусаў цяпла.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі