На будынак Вярхоўнага суда выдзеляць 16 мільёнаў з рэзервовага фонду Лукашэнкі

minskstroy.by
minskstroy.by

У 2019 годзе на будаўніцтва будынка Вярхоўнага суда Беларусі ў межах пр-та. Пераможцаў—вул. Арлоўскай у Мінску вылучаецца 15,8 мільёна рублёў з рэзервовага фонду прэзідэнта. Гэта прадугледжана Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмай на 2019 г., якая афіцыйна апублікаваная 28 лютага.

Каштарысная вартасць будаўніцтва будынка Вярхоўнага суда складае 166 мільёнаў рублёў, на 1 студзеня выдаткавана 109,5 мільёна рублёў.

Ці ўключаныя ў каштарысную вартасць грошы, якія выдзяляюцца з рэзервовага фонду, невядома.

Новы будынак Вярхоўнага суда выклікаў мноства нараканняў з-за свайго высокага кошту і невытлумачальнай раскошы. Напрыклад, статуя Феміды ў холе будынка каштавала беларускаму бюджэту 800 тысяч долараў; для будоўлі набылі мармуровых пліт на 1 мільён 146 тысяч рублёў, граніту — на 5,7 мільёна рублёў; герб і надпіс "Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь" каштавалі 224 тысячы рублёў; крыштальная люстра для хола, дзе стаіць Феміда, — 187 тысяч.

Афіцыйнае адкрыццё новага будынка Вярхоўнага суда запланаванае на 5 красавіка.

На здание Верховного суда выделят 16 миллионов из резервного фонда Лукашенко

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі