На польска-беларускай мяжы знайшлі цела грамадзяніна Судана

Учора на польска-беларускай мяжы зноў затрымалі парушальнікаў, якія спрабавалі пераплысці Свіслач / twitter.com/Straz_Graniczna
Учора на польска-беларускай мяжы зноў затрымалі парушальнікаў, якія спрабавалі пераплысці Свіслач / twitter.com/Straz_Graniczna

Польскія памежнікі знайшлі ў рацэ на мяжы з Беларуссю цела цемнаскурага мужчыны, піша газета Wyborcza са спасылкай на мясцовую паліцыю. Дакументаў пры загінулым не было, але ўсё сведчыць пра тое, што гэта грамадзянін Судана. Яго шукаюць валанцёры.

У пачатку кастрычніка гэты малады мужчына і яшчэ тры чалавекі пераходзілі мяжу. "Падчас пераходу праз памежную раку Свіслач адзін з іх страціў раўнавагу. Хутчэй за ўсё, цяжкі заплечнік, які ён насіў, пацягнуў яго пад ваду. Хлопец дрэнна плаваў. Ён больш не з'яўляўся", — расказалі валанцёры.  

Астатніх суданцаў пазней затрымалі памежнікі. Дваіх вярнулі ў Беларусь, яшчэ адзін цяпер знаходзіцца ў цэнтры для замежнікаў. Ён і звярнуўся да валанцёраў з просьбай знайсці таварыша.

Учора на тэрыторыю Польшчы з Беларусі зноў спрабавалі трапіць мігранты. Памежнікі кажуць, што спынілі 73 чалавекі. Пры гэтым 23 парушальнікаў зноў знайшлі на надзіманых лодках у памежнай Свіслачы. Затрыманыя тры праваднікі — двое грамадзян Украіны і адзін паляк. Нагадаем, напярэдадні дзяржсакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч казаў, што на межах з краінамі ЕС у Беларусі больш няма мігрантаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі