На "Творчай кухні" з паэтам і перакладчыкам Ігарам Куліковым
3 лютага на першай “Творчай кухні” ў 2021 годзе — паэт і перакладчык, лаўрэат прэміі Карласа Шэрмана за кнігу “Стараангельская паэзія” Ігар Кулікоў. Абмяркуем, ці складана перакладаць з санскрыту, чаму важна, каб вершы Роберта Фроста выйшлі па-беларуску і ці змяняецца жыццё пасля атрымання прэмій. Ігар прачытае некалькі перакладаў і вершаў.
Глядзець трансляцыю можна ў сацсетках Беларускага ПЭНа і Еўрарадыё.
“Творчая кухня” – сумесны праект “Еўрарадыё” і Беларускага ПЭН-цэнтра. Гэта праграма, дзе сябры ПЭНу дзяляцца сваёй творчасцю анлайн: чытаюць вершы, прозу, пераклады, спяваюць, расказваюць пра сваё жыцця падчас пандэміі і адказваюць на пытанні гледачоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.