Нацбанк Беларусі адклікае ліцэнзію ў "ІнтэрПэйБанка"

Нацбанк Беларусі адклікае з 8 траўня ў закрытага акцыянернага таварыства "ІнтэрПэйБанк" ліцэнзію на здзяйсненне банкаўскай дзейнасці. Прычынай называецца невыкананне ліцэнзійных патрабаванняў да велічыні нарматыўнага капіталу, адсутнасць выразных перспектыў па яго нарошчванні, а таксама невыкананне іншых патрабаванняў. Гэта магло "прывесці да стварэння пагрозы інтарэсам укладчыкаў і іншых крэдытораў банка", інфармуе прэс-служба Нацбанка.

Адзначаецца, што "ІнтэрПэйБанк" займае ў банкаўскай сістэме нашай краіны 28-е месца, доля яго актываў у ёй ацэньваецца як нязначная (0,05%). Нязначным з'яўляецца і аб'ём прыцягнутых сродкаў на разліковыя рахункі фізічных асобаў, а сродкаў фізасобаў на дэпазітах няма.

БЕЛТА паведамляе, што вяртаць грошы (у беларускіх рублях і валюце) кліентам-фізічным асобам "ІнтэрПэйБанка" будзе "Банк Масква-Мінск".

Нагадаем, учора Нацбанк Беларусі адклікаў ліцэнзію ў "БІТ-Банка" і прыпыніў да 6 жніўня дзеянне ліцэнзіі закрытага акцыянернага таварыства "Еўрабанк" на здзяйсненне банкаўскай дзейнасці.

Фота: bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі