Надзвычайнае здарэнне з аўтобусам у Гомелі — кіроўца мусіў высадзіць пасажыраў
Пасажыраў папрасілі пакінуць салон / vk.com/gomelchp
Раніцай у сераду ў Гомелі адбылося надзвычайнае здарэнне з аўтобусам МАЗ, які ідзе 44-м маршрутам. Транспартны сродак задыміўся, паведамляе паблік "ЧП Гомель".
"Кіроўца высадзіў пасажыраў. На кадрах відаць, што дым ідзе з салона грамадскага транспарту. Выклікалі МНС ці справіліся сваімі сіламі — гісторыя замоўчвае", — адзначаюць аўтары паведамлення.
Нагадаем, у чэрвені ў Санкт-Пецярбургу адбыліся адразу два НЗ з беларускімі аўтобусамі МАЗ. Яны загарэліся на маршрутах. Пасля гэтага было прынятае рашэнне адправіць МАЗы на экспертызу. Пазней віцэ-губернатар горада Кірыл Палякоў расказаў, што ўзгаранне магло адбыцца праз замену імпартных дэталяў, якія не пастаўляюцца ў выніку санкцый, на тыя, якія былі ў наяўнасці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.