Намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта: у дзяцінстве гаварыў па-беларуску
"У дзяцінстве размаўляў толькі па-беларуску", — распавёў намеснік старшыні Адміністрацыі прэзідэнта Валерый Міцкевіч у інтэрв'ю "Лідскай газеце".
Чыноўнік прызнаўся, што адукацыю ў школе і ва ўніверсітэце атрымліваў па-руску мове, і гэта наклала свой адбітак. "Дый цяпер па працы і ў сям'і ў асноўным выкарыстоўваю рускую мову. Тым не менш беларускую мову ведаю нядрэнна. І пры жаданні за пару дзён практыкі змагу перайсці на беларускую", — пахваліўся Міцкевіч.
Ён прызнаўся, што з беларускіх пісьменнікаў найбольш любіць творчасць Якуба Коласа. Пагатоў, што класік — яго цёзка па прозвішчы: сапраўднае імя Якуба Коласа — Канстанцін Міцкевіч. "Калі вучыўся ў школе, напэўна, як і ўсё ў той час, чытаў "На ростанях" Якуба Коласа. Аднак ўспамінаю, што гэтая кніга трапілася мне на вочы дома, на этажэрцы. І я яе прачытаў без сувязі са школьнай праграмай", — прыгадаў чыноўнік.
Ён дадаў, што з задавальненнем прачытаў усю творчасць Уладзіміра Караткевіча.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.