Нарвегія і Фінляндыя змагаюцца з хуткім распаўсюджваннем птушынага грыпу

Людзі ў ахоўных касцюмах збіраюць загінулых чаек у Нарвегіі / Reuters

Людзі ў ахоўных касцюмах збіраюць загінулых чаек у Нарвегіі / Reuters

Нарвегія і Фінляндыя сутыкнуліся з рэкорднымі ўспышкамі птушынага грыпу, у выніку якіх загінулі тысячы чаек і іншых відаў жывёл.

Афіцыйныя асобы Нарвегіі, заявілі, што сабралі больш за 10 000 мёртвых птушак, а Нарвежскае ўпраўленне па бяспекі харчовых прадуктаў у чацвер ўвяло забарону на паездкі, якія ахопліваюць тры запаведніка.

Успышкі, якія мы назіраем у розных месцах у гэтым годзе, нашмат больш, чым мы бачылі ў мінулым у Нарвегіі, — сказаў галоўны ветэрынарны ўрач нарвежскага ўпраўлення бяспекі харчовых прадуктаў Оле-Херман Тронеруд.

Штам віруса H5N1 распаўсюджваецца сярод хатніх і дзікіх птушак на працягу многіх гадоў, але ва ўсім свеце былі зарэгістраваныя спарадычныя ўспышкі сярод млекакормячых, такіх як кошкі, норкі і выдры.

Фінляндыя таксама заявіла, што моцна пацярпелі дзікія птушкі і што штам H5N1 у цяперашні час выяўлены на 20 зверафермах.

Патаген быў пацверджаны як варыянт, які цыркулюе, у прыватнасці, сярод чаек, — гаворыцца ў заяве Міністэрства сацыяльных спраў і аховы здароўя Фінляндыі.

ААН у гэтым месяцы папярэдзіла, што ўспышкі ва ўсім свеце выклікаюць асцярогі, што вірус можа лягчэй адаптавацца для заражэння людзей. Арганізацыя заклікае краіны ўзмацніць эпіднагляд за хваробамі і палепшыць гігіену на птушкафабрыках.

Сусветная Арганізацыя Аховы здароўя заявіла, што рызыка заражэння людзей вірусам H5N1 застаецца нізкім, аднак неабходна старанна адсочваць паведамленні аб інфекцыях сярод млекакормячых.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі