Настаўніца зачыненай школы: “Прапануюць іншую за 7 кіламетраў — а як дабрацца?"

Настаўніца зачыненай школы:  “Прапануюць іншую за 7 кіламетраў — а як дабрацца?"

На Гомельшчыне да навучальнага года зачыняюць адразу 11 устаноў адукацыі, 6 з іх — гэта школы.

"Адна школа зачыняецца ў сувязі з аварыйным станам будынка, іншыя зачыняюцца ў сувязі з малой напаўняльнасцю. Вось у Жыткавіцкім раёне ў Хваенскім дзіцячым садку—сярэдняй школе толькі 45 дзяцей", — тлумачаць Еўрарадыё ва ўпраўленні адукацыі Гомельскага аблвыканкама.

Але раней зачынялі па 30 устаноў адукацыі на год!

Агулам у Беларусі зачыняць 65 школ. У асноўным сельскія, малаўкамплектаваныя. А якраз у большасці сельскіх школ навучанне праходзіць на беларускай мове.

 

Настаўніца зачыненай школы:  “Прапануюць іншую за 7 кіламетраў — а як дабрацца?"

У Мінску 11 беларускіх класаў, у Брэсце не могуць адкрыць такі клас для 1 чалавека

А ў Магілёве дзяўчынка вучыцца адна ў беларускамоўным класе ўжо 2 гады. Віце-прэм’ер Беларусі Анатоль Тозік абавязвае настаўнікаў ведаць беларускую мову.

 

Вучаніца 11-га класа Марына хадзіла ў Хваенскую школе 9 гадоў, цяпер вучыцца ў Жыткавічах у гімназіі. Калі ў Ховенскай школе вучылася яе маці, у класах было па 20-30 чалавек. Цяпер — па два-тры.

"Было нязвыкла першы час у новай школе. Шкада, што зачынілі нашу школу: там вялікі, прасторны будынак быў. Зараз большасць вучняў пераходзіць у суседнюю школу ў Азераны. Некаторыя, як я, — у Жыткавічы", — апісвае Марына. 

Туды ж, у Жыткавічы, пойдзе вучыцца яе сястра Ірына, у сёмы клас. Ездзіць штодня за 30 (!) кіламетраў дзяўчынкам не давядзецца: пры гімназіі ёсць інтэрнат. А ў Азераны вучняў будзе вазіць аўтобус, які выдзяляе мясцовы выканкам.

Алена Мікалаеўна адпрацавала ў Хваенскай школе 20 гадоў настаўніцай малодшых класаў. Цяпер шукае новую працу. Ёй прапанавалі працу за 7 кіламетраў — але як туды дабірацца?

"Туды не пайду, бо нязручна дабірацца, асабліва ўзімку. Улетку на ровары можна. Калегам таксама прапанавалі працу, усім. У школе працавала 18 настаўнікаў".

За пяць гадоў колькасць садкоў і школ у Беларусі зменшылася на 424, падлічвае Белстат.  А вось навучэнцаў, наадварот, стала болей на сем тысяч чалавек. Але сельскія школы зачыняюцца кожны год.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі