Навукоўцы падлічылі, колькі ў Беларусі налічваецца мядзведзяў, рысі і барсукоў
У Беларусі падлічылі жывёл
Навукоўцы падлічылі, колькі ў Беларусі налічваецца мядзведзяў, рысі і барсукоў. Пры гэтым папярэджваюць, што іх падлікі прадугледжваюць вялікія хібнасці, піша "Сельская газета".
Па апошніх данных Нацыянальнай акадэміі навук, колькасць мядзведзя ў 2023 годзе складала 700 асобін. Яго распаўсюджванне па тэрыторыі краіны нераўнамернае. Адзначаецца, што колькасць гэтага віду яшчэ не дасягнула свайго аптымальнага значэння.
Колькасць еўрапейскай рысі складала 1315 асобін. Спецыялісты адзначаюць "станоўчы трэнд змены колькасці прадстаўнікоў гэтага віду". Барсукоў налічылі крыху больш за 2300 асобін. Больш за палову з іх сканцэнтравана ў Віцебскай вобласці. За апошнія гады папуляцыя барсукоў павялічылася.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.